Гульні ў квадраце
"Вітаю, сябры! З вамі Квадрат!" - гэта Вы маглі чуць, калі знайшлі мяне праз мой канал на YouTube ці Twitch.
Але зараз Вас вітаю не я, а цэлая суполка людзей, якія перакладаюць гульні на беларускую мову!
Сайт гэты створаны як спіс бягучых спраў і нататнік пра завершаную працу. Ну і як візітоўка ў іншых моўных версіях ;)
Калі ў вас ёсць пытанні, прапановы, заўвагі па перакладах ці Вам проста нудна - можаце пісаць сюды: kvadratbel@gmail.com
Перакладзеныя гульні
Loop hero
Аўтаплэй роуг-лайк з картамі, цікавым сюжэтам і незвычайнай асноўнай механікай.
Статус мовы: Пераклад скончаны, даступны неафіцыйна.
Мова арыгінала: Руская
Колькасць тэксту: 134 старонкі / 36 тысяч слоў
Даступныя платформы/крамы: Steam, Epic Games Store, GOG, Humble Bundle
Удзельнікі: Ганна Снежань (пераклад), Аляксей Калашук (пераклад)
Больш інфармацыі: Як усталяваць
Despotism 3k
Сурвайвал пра нікчэмных людзішак, дэспатычнага робата і ягоную Гаспадыню. З тэкставымі квэстамі і своеасаблівым гумарам.
Статус мовы: Афіцыйна даступная ў меню гульні
Мова арыгінала: Руская
Колькасць тэксту: 50 старонак / 16.2 тысячы слоў
Даступныя платформы/крамы: Steam, iOS, Android
Удзельнікі: Ганна Снежань (пераклад)
Больш інфармацыі: Скрыншоты
Feudal alloy
Маленькая метроідванія пра робатаў, якіх кантралююць рыбы (і не толькі). Невялічкая колькасць тэксту дапоўнілася неабходнасцю рабіць адмысловы кірылічны шрыфт.
Статус мовы: Афіцыйна даступная ў меню гульні
Мова арыгінала: Чэшская
Колькасць тэксту: 5 старонак / 1.9 тысячы слоў
Шрыфт: Кірылічная адаптацыя арыгінальнага шрыфту
Даступныя платформы/крамы: Steam, GOG, Nintendo Switch, Xbox One, PlayStation 4, Humble Store
Удзельнікі: Ганна Снежань (пераклад), Аляксей Коваль (шрыфт)
Больш інфармацыі: Дэманстрацыя адмысловага шрыфту, скрыншоты
Бягучыя пераклады
MewnBase
Мілы 2Д сурвайвал. Даследванні, крафтынг, ну і канешне - мілае кацяня!
Мова арыгінала: Англійская
Колькасць тэксту: 9 старонак / 2.1 тысячы слоў
Даступныя платформы/крамы: Steam
Удзельнікі: Ганна Снежань (пераклад), Аляксей Калашук (пераклад)
Іншыя пераклады
escape from tarkov
Хардкорная мілітарыстычная стралянка.
Статус мовы: Пераклад спынены. Страчаны кантакт з творцамі
Мова арыгінала: Руская/Англійская
Колькасць тэксту: 343 старонкі / 95.1 тысячы слоў
Даступныя платформы/крамы: ПК
Удзельнікі: Ганна Снежань (пераклад), Аляксей Калашук (пераклад)
Каманда
Ганна снежань
Праца: Цэнтр славянскіх моў і культур (выкладчык, перакладчык)
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ), Філалагічны факультэт
Мовы: Беларуская, чэшская, руская
Аляксей Калашук
Праца: ФК "Дынама Брэст" (перакладчык), ФК "Дынама Мінск" (перакладчык), канал "Невиданный футбол" (рэдактар, перакладчык), канал "Люди PRO" (перакладчык)
Адукацыя: Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (МДЛУ)
Мовы: Беларуская, англійская, руская
Уладзімір Герасімёнак
Ну і ўласна я.
Ідэйны натхняльнік і арганізатар. Адзіны спонсар і аўтар праекта.
Мовы: Беларуская, англійская, руская, польская
Спецыяльныя падзякі
...А яшчэ
Унізе Вы можаце знайсці спасылкі на мае каналы і суполкі. Там таксама можна са мной скантактавацца. Ці паглядзець на мяне ;)