Гульні ў квадраце

"Вітаю, сябры! З вамі Квадрат!" - гэта Вы маглі чуць, калі знайшлі мяне праз мой канал на YouTube ці Twitch.

Але зараз Вас вітаю не я, а цэлая суполка людзей, якія перакладаюць гульні на беларускую мову!

Сайт гэты створаны як спіс бягучых спраў і нататнік пра завершаную працу. Ну і як візітоўка ў іншых моўных версіях ;)

Калі ў вас ёсць пытанні, прапановы, заўвагі па перакладах ці Вам проста нудна - можаце пісаць сюды: kvadratbel@gmail.com

Перакладзеныя гульні

MewnBase

Мілы 2Д сурвайвал. Даследванні, крафтынг, ну і канешне - мілае кацяня!

Loop hero

Аўтаплэй роуг-лайк з картамі, цікавым сюжэтам і незвычайнай асноўнай механікай.

Despotism 3k

Сурвайвал пра нікчэмных людзішак, дэспатычнага робата і ягоную Гаспадыню. З тэкставымі квэстамі і своеасаблівым гумарам.

Feudal alloy

Маленькая метроідванія пра робатаў, якіх кантралююць рыбы (і не толькі). Невялічкая колькасць тэксту дапоўнілася неабходнасцю рабіць адмысловы кірылічны шрыфт.

Бягучыя пераклады

Titan Quest

Адзін з найлепшых Diablo-клонаў і ўсе яго дапаўненні.

Dysmantle

Прыгода з замбакамі ў цалкам знішчальным ассяроддзі.

Undead Horde

Захапіце ўвесь свет з дапамогай вашай арміі мерцьвякоў!

Undead Horde 2: Necropolis

Захапіце ўвесь свет з дапамогай вашай арміі мерцьвякоў! Другая частка ;)

Skeletal Avenger

Роўг-лайк РПГ пра помслівага шкелета

Tesla vs Lovecraft

Twin-stick стралянка, у якоў вы мусіце змагацца з Лавкраўтаўскімі пачварамі у ролі... Нікола Тэсла!

Каманда

Ганна снежань

Аляксей Калашук

Дар’я Лаўрык

Пераможца ў алімпіядах па беларускай мове

Уладзімір Герасімёнак

Ну і ўласна я. 

Ідэйны натхняльнік і арганізатар. Адзіны спонсар і аўтар праекта.

Спецыяльныя падзякі

Аляксей Коваль

За найвыдатнейшую працу над кірылічным шрыфтам

Аляксандр гарадзецкі

За натхненне і пераклад гульняў (і не толькі на беларускую)

...А яшчэ

Унізе Вы можаце знайсці спасылкі на мае каналы і суполкі. Там таксама можна са мной скантактавацца. Ці паглядзець на мяне ;)